Студыі беларускага танцу і фальклору для дзяцей

На сённяшні дзень у ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА прыпынена праца дзіцячай студыі.  Мы будзем інфармаваць вас, калі студыя пачне працу.

Навучанне у дзіцячых студыях было выбудавана такім чынам, каб дзеці школьнага ўзросту маглі кампенсаваць малую фізічную актыўнасць цягам школьнага дня, развіваць маўленчыя, творчыя здольнасці, артыстызм.


Кожны занятак мае значны падрыхтоўчы комплекс фізічных практыкаванняў, якія карэктуюць паставу дзіцяці і рыхтуюць да танцавальных нагрузак.
Навучэнцам падабаюцца беларускія танцы, бо яны вясёлыя і нескладаныя, цудоўна здымаюць напружанне няпростага школьнага дня. Апроч фізічнай падрыхтоўкі, яны спрыяюць і развіццю камунікатыўных навыкаў.
Для дзяцей, якія з розных прычын завяршылі спартовыя трэніроўкі, гэта мяккая, але істотная нагрузка, якая дазваляе заставацца ў добрай фізічнай форме.
Спадарожнічае танцу знаёмства з беларускімі традыцыямі і вывучэнне песеннага фальклору і абрадаў праз падрыхтоўку і святкаванне Каляд, Масленіцы і іншых святаў народнага календара.