Студыі беларускага танцу і фальклору для дзяцей

У  ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА пад кіраўніцтвам Аліцыі Крымоўскай працуюць дзіцячыя студыі.
Навучанне у дзіцячых студыях выбудавана такім чынам, каб дзеці школьнага ўзросту маглі кампенсаваць малую фізічную актыўнасць цягам школьнага дня, развіваць маўленчыя, творчыя здольнасці, артыстызм.


Кожны занятак мае значны падрыхтоўчы комплекс фізічных практыкаванняў, якія карэктуюць паставу дзіцяці і рыхтуюць да танцавальных нагрузак.
Навучэнцам падабаюцца беларускія танцы, бо яны вясёлыя і нескладаныя, цудоўна здымаюць напружанне няпростага школьнага дня. Апроч фізічнай падрыхтоўкі, яны спрыяюць і развіццю камунікатыўных навыкаў.
Для дзяцей, якія з розных прычын завяршылі спартовыя трэніроўкі, гэта мяккая, але істотная нагрузка, якая дазваляе заставацца ў добрай фізічнай форме.
Спадарожнічае танцу знаёмства з беларускімі традыцыямі і вывучэнне песеннага фальклору і абрадаў праз падрыхтоўку і святкаванне Каляд, Масленіцы і іншых святаў народнага календара.


Заняткі ў дзіцячых студыях адбываюцца двойчы на тыдзень па панядзелках і серадах. Пачатак заняткаў а 15.00 і 16.15.

Падрабязней можна даведацца і запісаць дзіця на заняткі праз тэл. +375 29 6082556