Аддзяленне беларускага танца заснаваў Мікалай Козенка — выбітны даследчык, знаўца рэгіянальных традыцый Беларусі, аўтар шматлікіх манаграфій, прысвечаных нацыянальнаму танцу, выдатны танцор і педагог.
Мікола Козенка — мастацкі кіраўнік буйных беларускіх фальклорных фестываляў і конкурсаў: «Берагіня», «Мяцеліца», «Ветразь» ды іншых.
Пад кіраўніцтвам Мікалая Козенкі працуюць яго вучні, выкладчыкі танцу ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА, Алена Каліноўская, Аліцыя Крымоўская і Мікалай Стрыгельскі.
У 2022-2023 навучальным годзе да навучальнага працэсу далучыўся знаўца танцавальных традыцый Любаншчыны Сяргей Выскварка.
У 2023-2024 навучальным годзе з’явіўся новы курс для пачаткоўцаў «Трасуха без правіл». Яго аўтар — Алена Каліноўская.
Заняткі танцу праходзяць па адрасе: вул. В.Харужай, 3 (пяць хвілін хады ад станцыі метро Плошча Якуба Коласа).
Кошт за месяц — 95 руб.
Сярод танцаў, якія вывучаюць на курсе, лявоніха, падыспань, кракавяк, ночка, матлёт, зайчык, мікіта, грачанікі, мяцеліца, шматлікія полькі і іншыя.
Лепшыя вучні школы ўдзельнічаюць у фальклорных фестывалях, конкурсах і іншых імпрэзах у Беларусі і за яе межамі.
Фрагмент занятку беларускага танцу. Выкладае Мікалай Козенка
Выпускны школы традыцыйнага мастацтва
Фестываль «Skamba, skamba kankliai», выступ танцораў Школы традыцыйнага мастацтва
Танец "Матлёт". Skamba skamba kankliai 2018
Матлёт. Запіс Віктара Аўтушкі на фэстывалі Skamba skamba kankliai
Опубликовано Guda Суббота, 16 июня 2018 г.
Беларускі танец Зайчык у выканані танцораў ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА у літоўскім танцавальным летніку