Рамёствы

Стварыць нацыянальны строй у ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА можна пад кіраўніцтвам Вольгі Кашкурэвіч, мастачкі, выкладчыцы жывапісу, народных раместваў, удзельніцы навукова-практычных канферэнцый па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, аўтаркі шматлікіх калекцый беларускіх строяў.

Заняткі працягваюцца каля 2,5 гадзін і адбываюцца раз на тыдзень.

Кошт за месяц — 75 руб.

Вучні атрымліваюць інфармацыю пра рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага строя, яго асаблівасці, робяць крой, вучацца вышываць і рабіць розныя віды швоў.

Праца ў свядомасці беларуса была міфалагізаваная: за дзеяй стаіць не толькі працэс, але і комплекс надзвычай цікавых уяўленняў аб ім. Таму кожны занятак мае не толькі практычны, але і тэарэтычны культуралагічны змест.

Па выніку навучання кожны мае матэрыяльнае ўвасабленне атрыманых ведаў і навыкаў: асабісты традыцыйны беларускі строй.

На выпускным у ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТЦТВА: распавядаюць выпускніца школы Надзея Сцепанчук, вучаніца спеўнага аддзялення Аляксандра Духноўская і кіраўнік аддзялення беларускага танца Мікалай Козенка.

На занятку ў Вольгі Кашкурэвіч

Вясельныя строі, створаныя пад кіраўніцтвам Вольгі Кашкурэвіч у ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА