Спеўнае мастацтва

Традыцыйнае спеўнае мастацтва – аддзяленне, дзе навучэнцы праходзяць шлях ад пастаноўкі голасу да сцэнічнай практыкі.

Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень. Працягласць занятку – 1-1,5 гадзіны.

Кошт за месяц — 120 руб.

Аснову праграмы навучання складаюць абрадавыя песні, найбольш старажытны пласт культуры не толькі Беларусі, але і Еўропы. Спевакі ўдзельнічаюць у абрадах і святах традыцыйнага календара, а на завяршальным этапе навучання – у канцэртах і фальклорных фестывалях. Цягам года навучэнцы маюць шэраг невялікіх выступаў у коле вучняў і выкладчыкаў школы. Завяршае навучанне выпускны канцэрт, дзе спевакі дэманструюць спеўнае мастацтва.

Спевакі практыкуюць “голасны спеў”, тэрмін уведзены спн. З. Мажэйка, які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Яго асноўныя эстэтычныя крытэры выканання: уменне “голасна весці” (спяваць працяжна, на вялікім дыханні), таксама “падняць” песню (распець яе са звонкай грудной падводкай) і інш.

Кіруе працай вакальнага курса  Вікторыя Міхно, кіраўнік фальклорнага ансамбля «GUDA» і дырэктар ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА.

Вакалісткі школы традыцыйнага мастацтва ўдзельнічаюць у сцэнічным праекце «Вяселле».

Сцэнічны выступ на фэстывалі “Купальскае кола”