Аддзяленне беларускага танца ўзначальвае Козенка Мікалай — выбітны даследчык, знаўца рэгіянальных традыцый Беларусі, аўтар шматлікіх манаграфій, прысвечаных нацыянальнаму танцу, выдатны танцор і педагог.
Мікола Козенка — мастацкі кіраўнік буйных беларускіх фальклорных фестываляў і конкурсаў: «Берагіня», «Мяцеліца», «Ветразь» ды іншых.
Пад кіраўніцтвам Мікалая Козенкі працуюць яго вучаніцы, выкладчыцы танцу ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА, Алена Каліноўская і Аліцыя Крымоўская.
У 2022-2023 навучальным годзе да навучальнага працэсу далучыўся знаўца танцавальных традыцый Любаншчыны Сяргей Выскварка.
Заняткі танцу праходзяць па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 8 (пяць хвілін хады ад станцыі метро Акадэмія Навук) і вул. Чкалава, 22 (два прыпынкі ад ст.м. Інстытут Культуры) .
Пачатак заняткаў: 19.00, аўторак і чацвер.
Кошт за месяц — 60 руб.
Сярод танцаў, якія вывучаюць на курсе, лявоніха, падыспань, кракавяк, ночка, матлёт, зайчык, мікіта, грачанікі, козачка, шматлікія полькі і іншыя.
Лепшыя вучні школы ўдзельнічаюць у фальклорных фестывалях, конкурсах і іншых імпрэзах у Беларусі і за яе межамі.
Фрагмент занятку беларускага танцу. Выкладае Мікалай Козенка
Выпускны школы традыцыйнага мастацтва
Фестываль «Skamba, skamba kankliai», выступ танцораў Школы традыцыйнага мастацтва
Танец "Матлёт". Skamba skamba kankliai 2018
Матлёт. Запіс Віктара Аўтушкі на фэстывалі Skamba skamba kankliai
Опубликовано Guda Суббота, 16 июня 2018 г.
Беларускі танец Зайчык у выканані танцораў ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА у літоўскім танцавальным летніку
TUT.BY аб беларускіх танцах у ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА